Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
Голосование
Как и где ты (Ваш ребенок) проводит время летом?
Всего 10 человек
Голосование
Чем бы Вы хотели, чтобы Ваш ребенок занимался в шестой школьный день
Всего 15 человек

Аттестация педагогических работников

Дата: 12 апреля 2014 в 09:48, Обновлено 9 августа в 07:34

Аттестация педагогов будет проходить в соответствие с Инструкцией о порядке проведения аттестации педагогических работников системы образования (кроме педагогических работников из числа профессорско-преподавательского состава учреждений высшего образования). (Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22 августа 2012 года № 101).

  •   Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка або па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі.
  •   Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.
  •   Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай.
  •   Атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца адзін раз у пяць гадоў. У гэты тэрмін залічваюцца перыяды працы на адпаведнай пасадзе незалежна ад месца працы і перапынкаў у працы, за выключэннем перыядаў знаходжання жанчыны ў адпачынку па цяжарнасці і родах, а таксама перыядаў знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.
  •   Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю да 31 сакавіка бягучага навучальнага года, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).
  •   Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі),якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца, два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
  •   Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажу працы адзін год.
  •   Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае  вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага (у тым ліку за апошнія два гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі, за апошнія тры гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», і за апошнія пяць гадоў – асобы, якая праходзіць абавязковую атэстацыю).
  • Атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме: атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый; квалiфiкацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
  •   Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца ў форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага.
  •   Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
  • Экзамен пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі, якія пералічаны ў частцы першай дадзенага пункта, а таксама ў абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.

Подробнее на сайте АПО:  www.academy.edu.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.