Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Вы бы хотели, чтобы Ваш ребенок следующим летом:
Всего 103 человека
Голосование
Опрос для родителей: Отслеживаете ли Вы, какие сайты в сети Интернет посещает Ваш ребенок?
Всего 228 человек
Голосование
Чем бы Вы хотели, чтобы Ваш ребенок занимался в шестой школьный день
Всего 280 человек

О школе в газете

Дата: 12 декабря 2017 в 19:44, Обновлено 13 декабря 2017 в 12:40
278 просмотров

За жыццё без наркотыка

Дэпутаты маладзёжнага парламента Ленінскага раёна Гродна разам з равеснікамі з навучальных устаноў горада, членамі савета старшакласнікаў уключыліся ў восеньскую акцыю “Місія — жыць!”.

Пачатак акцыі ў сярэдняй школе № 2 Гродна быў адзначы флэшмобам “Місія — жыць!”: павязаўшы на запясці яркія стужачкі — сімвал жыцця, дзеці прапагандавалі здаровы лад жыцця. Удзельнікі антынаркатычнага атрада школы “STOPнаркотык” і дэпутат маладзёжнага парламента Іаан Грынь арганізавалі і правялі для вучняў старшых класаў тэматычныя мерапрыемствы: інтэрактыўную гульню “Чым вы рызыкуеце?”, сустрэчу з валанцёрамі-інструктарамі ГрДУ імя Янкі Купалы па прынцыпе “роўны вучыць роўнага” па прафілактыцы наркаспажывання, заняткі з элементамі трэнінгу “Я ўмею сказаць “не” наркотыкам”.

Антынаркатычны атрад “Дэльфін”, дэпутат маладзёжнага парламента Натан Шамсутдынаў разам з педагогамі і навучэнцамі гімназіі № 5 Гродна арганізавалі флэшмоб “ЗОЖигай”, музычныя перапынкі, інтэрактыўны часопіс “Да здароўя разам”, распаўсюджвалі флаеры “Скажы наркотыкам “не”, арганізавалі работу фільмагрупы “Не” наркотыкам”, правялі квест-гульню “Мы — за здаровы лад жыцця!”.

Інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць у сярэдняй школе № 16 Гродна пачалася з размяшчэння тэматычнага матэрыялу па праблемах залежнасцей для навучэнцаў, бацькоў, педагогаў на сайце школы і інфармацыйных стэндах у фае, прафілактычнай работы разам з інспектарам ІСН АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна. Дэманстравалі свае погляды на праблемы наркаманіі, алкагалізму, патрэбнасць у здаровым ладзе жыцця навучэнцы розных узростаў праз удзел у конкурсе малюнкаў “Мы — за здаровы лад жыцця!”, прагляд і абмеркаванне відэафільма “Мяне гэта не тычыцца”, дыспут “Жыві сапраўдным! Пад “кайфам” жыцця няма!”, конкурс буклетаў, праз удзел у спартыўных мерапрыемствах “Марафон здароўя”.

Актыўная моладзь устаноў адукацыі — вялікая каманда, якая актыўна развівае маладзёжны антынаркатычны рух.

Ірына ХОБЕЦ,
загадчык аддзела Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна.

О материалам сайта:https://nastgaz.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.