Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Вы бы хотели, чтобы Ваш ребенок следующим летом:
Всего 103 человека
Голосование
Опрос для родителей: Отслеживаете ли Вы, какие сайты в сети Интернет посещает Ваш ребенок?
Всего 228 человек
Голосование
Чем бы Вы хотели, чтобы Ваш ребенок занимался в шестой школьный день
Всего 280 человек

“Чытаем па-беларуску з velcom”

Дата: 27 октября 2017 в 19:46, Обновлено 27 октября 2017 в 19:49
373 просмотра

Ў 2017/2018 навучальным годзе ўнітарнае прадпрыемства “Вэлком” працягвае рэалізацыю праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”.

“Чытаем па-беларуску з velcom” – сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва па распаўсюджванні беларускай мовы і літаратуры. Галоўная мэта праекта – фарміраванне культуры чытача вучняў VII-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры наяўнасці зацікаўленасці і жаданні прыняць удзел у конкурсе чытачоў з парадкам правядзення конкурсу можна пазнаёміцца на сайце https://www.velcom.by.

Алгоритм участия

Запрашаем вучняў вашай школы да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, які пачнецца 11 кастрычніка. Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 7-8 класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.

Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе

1. Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).

2. Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковуя атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.

3. Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).

4. Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.

5. Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.

6. Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу - #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom.

7. Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта - movakonkurs@gmail.com.

8. Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананыя, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.

9. Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.

Вынікі першага этапу конкарса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.

Будзем вельмі удзячныя за падтрымку праекта і ўдзел вучняў вашай школы у конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”.

Калі ў вас ўзнікнуць пытанні наконт удзелу ў конкурсе, звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара праекта, Таісіі Пажогінай, па нумары тэлефона 8(029)8962927, альбо па поште taisiapozhogina@gmail.com.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.