Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Вы бы хотели, чтобы Ваш ребенок следующим летом:
Всего 103 человека
Голосование
Опрос для родителей: Отслеживаете ли Вы, какие сайты в сети Интернет посещает Ваш ребенок?
Всего 228 человек
Голосование
Чем бы Вы хотели, чтобы Ваш ребенок занимался в шестой школьный день
Всего 280 человек

2016 - Год Культуры

Дата: 17 февраля 2016 в 11:08, Обновлено 17 февраля 2016 в 12:35
435 просмотров

У рамках Года культуры да юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ў бібліятэцы была арганізавана прэзентацыя "Сын свайго часу" - да 95-годдзя са дня нараджэння .Мерапрыемства прысвечана памяці аднаго з найвыдатнейшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя, сапраўднага Майстра мастацкага слова. І.П. Шамякіна, яго жыццю і творчасці.

І. Шамякін, шырокавядомы на радзіме і за яе межамі, быў адным з самых таленавітых, чытаемых і папулярных аўтараў. Іван Пятровіч належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Пяру І. Шамякіна належыць самы маштабны ў беларускай літаратуры твор пра вайну – пенталогія “Трывожнае шчасце” (1957–1965). Пісьменнік заўжды трымаў руку на пульсе часу, для сваіх твораў выбіраў актуальныя тэмы, якія хвалявалі грамадства, узнімаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Яго раман “Злая зорка” – першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.